aljans

Правы Альянс

Беларусь перадусiм

Не наш кандыдат!
aljans
[info]pravy_aljans
На Беларусі наступіў перыяд перадвыбарнай мітусні. Праўда, мітусяцца не жыхары краіны, занятыя паўсядзённымі клопатамі, а вузкая каляпалітычная тусоўка. Апаненты Лукашэнка гэтым разам не жадаюць выбіраць двойчы абанкроціўшуюся схему а-ля “адзіны кандыдат”, а па-асобку пруць на прэзідэнцкія выбары. Аб сваіх намерах заявілі ўжо чалавек з 20, за плячыма кожнага прыблізна такая ж колькасць актывістаў. Беларуская палітыка настолькі здрабнела, што на значную ролю ў ей мог бы прэтэндаваць любы дваровы “рэпер Сява”, калі б раптам яму сталі цікавы прэзідэнцкія выбары!
Адзін з самых “сур’ёзных” апазіцыйных прэтэндэнтаў - кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук. Па заданню партыі, для стварэння пазітыўнага іміджу ён нават вырашыў жаніцца на 45-ым годзе жыцця! На якія ахвяры не пойдзеш дзеля прэзідэнцкага крэсла!
      Але ,калі сур’ёзна, то не так даўно гэты “кандыдат” даў сваё праграмнае інтэрв’ю газеце “Народная Воля”. Некаторыя тэзісы і думкі Раманчука з’яўляюцца яўна небяспечнымі для беларускай нацыянальнай дзяржавы. Гэта зараз, пакуль ва ўладзе “крывавы рэжым”, Раманчук можа толькі фантазіраваць аб перамозе лібералізма, седзячы за чаркай у купэ цягніка, па дарозе на чарговы семінар. А ў выпадку “перамогі дэмакратыі”?! Тады з усіх шчылінаў палезуць такія “раманчукі” са сваімі антынацыянальнымі “мэсэджамі”.
     Каб не быць галаслоўным, пройдземся па асноўным пастулатам інтэрв’ю Раманчука ці паспрабуем даць ацэнку дзейнасці гэтага “кандыдата”. Для пачатку запытайма: а хто такі Яраслаў Раманчук і чаму ён лічыць сябе вартым пасады Прэзідэнта? У дэмакратычных колах Раманчука безпадстаўна лічаць “масцітым эканамістам”, экспертам, да якога нібыта прыслухоўваецца нават “крывавы рэжым”. На працягу апошніх 10 гадоў гэты “эксперт” сістэматычна выдае прароцтвы па бліжэйшым перспектывам эканомікі Беларусі. Асноўны пасыл гэтых прагнозаў зводзіцца да думкі : “ всё, труба! Скоро рухнет страна! Скорей, бежим! Сдох кровавый режим!»
      Але чамусьці насуперак Раманчуку ні рэжым, ні эканоміка краіны не абвальваюцца. Так што, калі і слухае ўлада таго эксперта, то толькі згодна прынцыпу : “слухай Раманчука, рабі наадварот!”.
      Вернемся да інтэрв’ю. Што паведаміў Раманчук беларускаму электарату?
      Аказваецца грошы ў бюджэт будучы прэзідэнт збіраецца здабыць шляхам..... легалізацыі прастытуцыі.
Цытата: “- Что ты думаешь о легализации в Беларуси проституции?
 
- Это единственный эффективный способ защитить права женщин, которые по разным причинам встали на путь торговли телом. Так сделали австрийцы, швейцарцы, австралийцы, немцы. Создана целая система контроля и упорядочения данного рынка, она работает. Легализация проституции исключает отсутствие контроля над венерическими болезнями плюс приносит деньги в бюджет. В общем, сплошной позитив. “
        Вось такі просты рэцэпт багацця і ўсеагульнага шчасця. Хочацца сказаць сп. Раманчуку, што прастытуцыя – сацыяльнае зло, адзіны спосаб абараніць правы жанчын у гэты выпадку - ўвесці адказнасць для спажыўцоў паслуг прастытутак- іх кліентаў. Аб гэтым даўно гаворыць “Правы Альянс”, а зараз такі праект ёсць у МУС РБ. Як “эканамісту” Раманчуку павінна быць вядома, што менавіта попыт нараджае прапанову. Са злом трэба змагацца , а не дазваляць. Так прынамсі нас вучылі бацькі, такая ў беларусаў мараль і традыцыя.
Хаця яшчэ адным сваім выказваннем Раманчук паказаў, што вельмі далёкі ад традыцыйнага светаўспрымання: “ - Как ты относишься к людям с нетрадиционной сексуальной ориентацией?
- Это личное дело каждого. Принимать или не принимать, демонстрировать или не демонстрировать... Мне кажется, что дискриминация людей по признаку их сексуальной ориентации недопустима. Европейский подход к этому в Европе - толерантный. И там эта тема уже давно не обсуждается.
Понимаешь, я очень осторожно отношусь к тому, чтобы какие-то вещи называть нормой. Норма для меня - это отношения двух людей. Если им комфортно и приятно вместе - на здоровье.”
     У адрозненне ад “талерантнага” Раманчука беларускі народ ведае дзе зло, а дзе дабро, дзе грэх і распуста, а дзе каханне, дзе чужбіна, а дзе Бацькаўшчына і магілы продкаў, ведаюць, што норма, а што не. Раманчук-гэта не норма. Прынамсі, для беларускага грамадства. Не наш кандыдат...

03.06 - пікет супраць распаўсюду алкагалізма і наркаманіі
aljans
[info]pravy_aljans
Дазволены Мінгарвыканкамам Пікет адбудзецца 3-га чэрвеня 2010 у мінскім парку Дружбы Народаў ( пл. Бангалор) з 18.00 да 20.00. Асноўная мэта пікета- прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне грамадскай ўвагі да праблемаў наркаманіі і алкагалізма, забарона фактараў, садзейнічаючых іх распаўсюду і ўцягванню ў асацыяльны лад жыцця шырокіх слаёў насельніцтва:
- вытворчасць і продаж на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь таннага пладова-ягаднага віна (“чарніла”)
- рэалізацыя ў гандлёвых кропках горада Мінска алкагольнай прадукцыі ў начны час сутак
- абарот у свабодным гандлі неапрацаванага опіумаўтрымліваючага насення харчовага маку (“бубак”)

Заклікаем да ўдзелу ў мерапрыемстве ўсіх неабыякавых да здароўя нацыі прыватных асоб, прадстаўнікоў грамадскасці, органаў улады, супрацоўнікаў СМІ.

Аргкамітэт па правядзенні мерапрыемства.
 Піар вітаееца!

Адраджэньне беларускай “правіцы”
aljans
[info]pravy_aljans
 Пасьля адзначэньня нацыяналістамі Дня Волі ў фармаце “правага” шэсьця, у інтэрнэце адразу пачалі з’яўляцца розныя плёткі і інсінуацыі, а таксама незразумелыя прэтэнзіі да Правага Альянсу, маўляў, вы ж даволі рэспектабельная структура, што за маскі і “дзеці перуна”, як гэта суадносіцца з вашым удзелам у публічнай палітыцы, кааліцыях і выбарах. Ці гэта, сыход у рэвалюцыйнае падпольле, або гульня ў экстрэмістаў?
Паспрабуем адказаць па парадку. Наша рэспектабельнасьць, адэкватнасьць і “прэзентабельнасьць” нікуды не падзелася, у гэтым вы можаце пераканацца паглядзеўшы сьпіс тых, хто вылучаецца ад Правага Альянсу на сёлетніх мясцовых выбарах:

у Лідзе - гэта дырэктар вядомай турфірмы “Гедымін Тур” Сяргей Коваль, У Салігорску, адначасова ў абласны і раённы Саветы, ідзе магістр эканамічных навук, фінансавы мэнэджэр буйной кампаніі, “альянсавец” Віктар Яўмененка, у Гародні на выбарах арганізацыю рэпрэзентуе індывідуальны прадпрымальнік, спартсмэн, Ігар Банцар, у Менску - зарэгістраваны кандыдатам Алесь Шпакоўскі, які яшчэ ўчора працаваў на пасадзе вядучага спецыяліста адміністрацыі Фрунзенскага раёна і інш.
То бок вылучаюцца кандыдаты, якіх даволі цяжка назваць экстрэмістамі “па жыцьці”. У параўнаньні з большасьцю апазіцыянераў, нашыя вылучэнцы, нават у існуючых умовах, пасьпяховыя ў жыцьці людзі і пры сумленных выбарах рэальна маглі б здабыць дэпутататскі мандат. Дык пры чым тут маскі на Дзень Волі запытаеце ВЫ?
За часы існаваньня Правага Альянсу, арганізацыя неаднаразова засьведчыла сваю трываласьць, жыцьцяздольнасьць і вернасьць ідэалам. Мы як і іншыя незалежныя структуры не аднойчы траплялі пад ціск і рэпрэсіі: нас звальнялі з працы і выклікалі на “гутаркі”, разам з іншымі нашыя актывісты сядзелі за Плошчу ў 2006, здаралася, і нам на акцыях разьбіваў галовы Спецназ, таму даволі цяжка папракнуць Альянс у нейкай кан’юктурнасьці ці згодніцтве. Але ніколі мы не ўспрымалі нашу дзейнасьць і зьвязаныя зь ёй цяжкасьці, як “пакутніцкі крыж”, альбо як сродак існаваньня. Наша структура хіба адзінае выключэньне на апазіцыйным полі, якая абсалютна не залежыць ад зьнешніх падпітак і ўплываў і дзейнічае выключна паводле ўласных перакананьняў і прынцыпаў - прынцыпаў нацынальнага інтарэсу.
Думаць і кіравацца выключна катэгорыямі апазіцыйнага “балота” - для нас абсурдна, дасягненьні іх стратэгій і кампаній можна без цяжкасьці прасачыць па архівах СМІ, але нязьменным будзе адное - вынік, які заўсёды нулявы.
Мы ж разглядаем беларускае палітычнае поле шырэй, чым прынята яго ўспрымаць па класічных схемах, інакш - зноўку агульнаапазіцыйнае таптаньне на месцы ў адведзеным уладай 10% гета, дзе даўно нічога жыцьцядзейнага не прарастае.
Але, так альбо інакш у Беларусі з канца 90-х існуе правае альбо каляправае асяродьдзе, якое складаецца з разнастайных груп, суполак і клубаў па інтарэсам. Агульная колькасьць такіх структур каля 7000 чалавек, што перавышае колькасны склад усёй беларускай апазіцыі з НДА разам узятымі. Менавіта выхад на такія структуры і наладжваньне супрацы зь імі Правы Альянс вызначыў адным з сваіх прыарытэтных накірункаў. Вядома, што ў большасьці прадстаўнікоў падобных групаў, у головах, у ідэалагічным плане, была жахлівая блытаніна, з супярэчнымі адна-адной ідэямі і тэорыямі. Дадзеныя групоўкі, у падаўляючай сваёй большасьці, былі засяроджаны на каляфутболе, альбо вельмі вузкім успрыняцьці пэўных працэсаў і даволі адносна разумелі ў чым сутнасьць паняцьцяў “правы” ці “нацыяналіст” .
З другога боку, пасьля зьнікненьня Краю і Белага Легіёну - можна канстатаваць пэўнае таптаньне на месцы нацыяналістычнай думкі і руху.
Таму, Правы Альянс адкінуўшы сумневы і забабоны, пачаў наладжваць кантакт з падобнымі групамі. Для нас гэта было зразумелым і патрэбным па адной вельмі простай прычыне: калі гэтая ніша не будзе занята, няхай радыкальнымі, але па сутнасьці пра-беларускімі суполкамі і рухамі, то як сьведчыць нядаўняя гісторыя, дадзеную нішу зоймуць прарасейскія, антынацыянальныя структуры, якія маючы ва ўзбраеньні шавіністычную, альбо лева-бальшавіцкую ідэалогію, абсалютна шчыра будуць змагацца з любымі праявамі нацыяналізму і беларушчыны, як з шкоднымі ўплывамі апазіцыі, ЗОГа, і халера ведае чаго. Узгадайце беларускае РНЕ, альбо НБП і ўсё стане зразумелым.
Працуючы з дадзенымі групамі мы заўважалі, што не варта цягнуць усіх да сябе у Альянс, галоўнае - паставіць правы беларускі “двіж” на нацыянальныя рэйкі.
Няхай не заўсёды ўдала, у сваім фармаце, але падобную працу пачала рэалізоўваць і Белая Воля.
Вынікі нашай працы на каляправым, з большага, непалітычным фланзе сёньня такія: імперскія сьцягі зьніклі з трыбунаў не толькі сталічных сектароў, але і абсалютнай большасьці правінцыйных клубаў. З вялікай доляй імавернасьці, можна меркаваць, у бліжэйшы час іх заменяць бел-чырвона-чорныя сьцягі беларускіх правых. Другое, амаль зьнікла мода на рускі нацызм і імперыялізм, якая шчэ паўтары гады таму дамінавала ў гэтых асяродках. Трэцяе, супольны паход 25 сакавіка Белай Волі і аўтаномных нацыяналістаў, засьведчыў не толькі правільнасць нашай працы, але і сьпеласьць гэтых структур, гатовых выходзіць у грамадска-палітычную сферу. Чацьвёртае, cістэме выгодна, каб правая моладзь жыла ідэямі АНЦІФАды, скіроўваючы ўсю сваю дзейнасьць не на вырашэньне тых ці іншых праблемаў грамадства, а ў прастору “накрывань”, “вылічэнь” і “забівонаў”, то бок у нішу канкурэнцыі субкультураў. Дзякуючы нам, адыход беларускай моладзі з гэтага антынацыянальнага супрацьстаяньня пачаўся.
Такім чынам можна сьцявярджаць, калі сёлетняе 25 сакавіка, яшчэ не стала пераломам на правым фланзе беларускай палітыкі, дык адназначна паказала тэндэнцыі на адраджэньне беларускай “правіцы”, глеба для якой была ўзарана намі.

Наша справа правая!

ДЗЕНЬ ВОЛІ! НЕ ЗДРАДЗІМ НІКОЛІ!
aljans
[info]pravy_aljans
25 сакавіка 1918 года ў Менску  была абвешчана беларуская дзяржава-Беларуская Народная Рэспубліка.Упершыню ў гісторыі Беларусы гучна заявілі ўсяму свету пра сваё права на незалежнасць. Шлях да ўласнай дзяржаўнасці быў няпросты: амаль стагоддзе выпрабаванняў, войнаў, подзвігаў і ахвяр.
           
Героі-стваральнікі БНР так і не дачакаліся незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны, але механізм, запушчаны імі, ўжо было не спыніць. Беларуская дзяржава адбылася, і гэта факт, ад якога нельга адмахнуцца. Мы маем незалежную самастойную Беларусь, прызнаную міжнароднай супольнасцю краіну, галоўны гаспадар якой-Беларускі народ.

З атрыманнем Беларуссю незалежнасці Дзень Волі стаўся святам, якое адзначалася шматтысячнымі шэсцямі беларускіх нацыяналістаў, негледзячы на савецкі антаганізм дзяржаўнай улады. Але, на пачатку 2000-х сітуацыя рэзка змянілася. Ад кіраўніцтва партыяй БНФ быў адхілены нацыяналіст Зянон Пазьняк. Ініцыятыва арганізацыі свята Дня Волі перахапіла ліберальная апазіцыя. Свята страціла свой нацыянальны падтэкст, ператварыўшыся у незразумелую маніфестацыю пад сцягамі ЗША і Еўразвязу.Ад шматтысячных маніфестацый засталіся толькі ўспаміны, апошнія гады колькасць удзельнікаў Днёў Волі ніколі не перавышала 1-2 –х тысяч чалавек.
 
 
чытаць далей... )
 

Наш адказ Чэмберлену!
aljans
[info]pravy_aljans

Публікацыя артыкула “Белорусское политическое поле. Взгляд справа”  на нашым сайце мела шырокі розглас на прасторах Байнэту і ў каляпалітычным асяродку. Артыкул адразу ж прыцягнуў увагу розных электронных СМІ- ад сайта “імперыя.бай” да “беларускага партызана”. Асаблівую нянавісць у каментатараў выклікала выказаная ў публікацыі дэкларацыя аб магчымым супрацоўніцтве з дзеючай уладай  ў напрамку абароны беларускай дзяржавы. Падкія на сенсацыі СМІ выдавалі нашу дэкларацыю за інфармацыйную бомбу, нечаканы паварот падзей. На “Правы Альянс” абрынулася хваля крытыкі і абвінавачванняў . За публікацыяй нашага артыкула некаторыя дзеячы адразу ж убачылі ўжо парадкам надакучыўшыя “вушы КДБ”, “руку Крамля” і “усёбачачае вока Адміністрацыі Прэзідэнта”. “Правы Альянс” абвінавацілі ў здрадзе (каму?!), а некаторыя структуры апусціліся  да банальных знявагаў.

Read more... )

 

Наш адказ Чэмберлену!

Белорусское политическое поле. Взгляд справа.
aljans
[info]pravy_aljans
Необходимо констатировать, что за истекший календарный год произошли серьезные изменения во внутренней и внешней политике Республики Беларусь. Эти изменения касаются как сферы деятельности действующей власти, так и процессов внутри белорусской оппозиции. Власть не торопясь меняет свои идеологические маркеры в направлении усиления национальной составляющей, диверсифицирует свою внешнюю политику в сторону укрепления взаимоотношений со странами СНГ и Западной Европы. Примерами таких действий служат деятельность Павла Латушко на посту министра культуры,  участие Беларуси в программе «Восточное партнерство» на фоне явного ухудшения отношений с Россией, вдруг возникшая дружба Ющенко-Лукашенко и многие другие большие и малые шаги власти в направлении вышеуказанных приоритетов.

ВЫБАРЫ 2010
aljans
[info]pravy_aljans
Пачалася выбарчая кампанія дэпутатаў мясцовых саветаў. У якіх, нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы будуць прымаць удзел 9 альянсаўцаў: 4 прэтэндэнта ў сталіцы, па 2 на міншчыне і гарадзеншчне і адзін кандыдат у Віцебску, яшчэ некалькі альянсаўцаў пойдуць па сьпісам іншых структур. Безумоўна, гэтая колькасьць не паказчык нейкай вагі арганізацыі, больш за тое, Правы Альянс абсалютна не ставіў за мэту актыўны ўдзел у гэтых выбарах, балатуюцца выключна тыя, хто меў уласныя амбіцыі і жаданьне.
Усім вядома, што выбapaў y нaшaй кpaiнe нямa, бо гaлacы выбаршчыкаў - ўсё роўна нixтo нe лiчыць. Спісы патрэбных дэпутатаў – фармуюцца на версе і было бы цудам, каб хтосьці з “альянсаўцаў” на гэтых выбарах займеў мандат дэпутата.
Cпытaeцe, дык нaвoштa тады мы ўдзельнічаем? Mэтa наша aднa, aлe вeльмi cyp’ëзнaя. Мы не павінны даваць yлaдзe праводзіць выбары па сваім адпрацаваным сцэнару. Mы абавязаны скарыстаць гэтыя выбары на сваю карысць, асабліва ў буйных гарадох, там дзе пра нас і нашыя ідэі могуць даведацца тысячы.
Для нас - гэта ў першую чаргу магчымасьць папулярызаваць правыя ідэі і нашых прадстаўнікоў, выкарыстаць рэсурс, вылучаемы дзяржавай на выбары, знайсьці новых паплечнікаў, актывізаваць і умацаваць актыў арганізацыі. Урэшце, мы павінны правесьці выбары так, каб пры іх празрыстасці – стаць рэальнымі пераможцамі.
Taмy, пpыcyтнacць Правага Альянсу нaвaт нa пceўдaвыбapax - гэта aдкpыты выклiк. Мы ідзем, бо перакананыя, што бeз нaшaгa ўдзeлy нiчoгa нe зьмeнiццa.

Далучыцца да кампаніі кандыдатаў вы можаце непасрэдна зкантактаваўшыся з перадвыбарчым штабам “Альянсу” па тэл: 771-73-40 МТС, 651-36-45 ВЕЛ нам патрэбная вашая пасільная дапамога (праца ў камандах, збор подпісаў, назіранне, агітацыя і г.д.).
Наша справа Правая! Мы пераможам

Беларускім дзецям - беларускую школу?
aljans
[info]pravy_aljans
 31 студзеня, у мястэчку Іўе, гарадзенскай вобласьці, за распаўсюд матэрыялаў інфармацыйна-асьветніцкай кампаніі арганізацыі “Беларускім дзецям - беларускую школу!”, міліцыя затрымала на вуліцы мясцовых актывістаў Правага Альянсу. Самі актывісты з’яўляюцца 11 класнікамі іўеўскай сярэдняй школы і адстойвалі, ні больш ні менш, сваё права навучацца па-беларуску. Ніякага парушэньня закону ў іх дзеяньнях не ўтрымлівалася, а колькасьць друкаванай прадуцы - не перавышала дапусьцімыя 299 асобнікаў. Але далейшыя паводзіны міліцыі не толькі не адпавядалі літары закону, але і чалавечай логіцы. Скруціўшы юнакоў, міліцыянты правялі несанкцыянаваныя вобшукі ў іх дома, напэўна, шукаючы “антыдзяржаўную” крамолу. Пры гэтым на падлеткаў сыпаліся пагрозы, маўляў ” фашысты, на гэтым вашае навучаньне скончыцца!”. Так і не знайшоўшы матэрыялы, супрацоўнікі МУС, не складаючы ніякіх пратаколаў, з’ехалі, аднак паабяцалі праблемы навучэнцам і іх бацькам у будучым.

Нічым іншым, як парушэньнем падставовых правоў на незалежную інфармацыю, свабоду думкі, на недатыкальнасьць жытла і ўрэшце на належную адукацыю - гэты выпадак назваць нельга. З свайго боку мы абяцаем, што дадзены факт намі абавязкова будзе дэталёва разгледжаны і па выніку, ў самы бліжэйшы час, будзе накіравана адпаведная скарга ў Пракуратуру.

Фактычна, дадзены выпадак яшчэ раз засведчыў тое, якую сітэму збудаваў сучасны рэжым на беларускай зямлі. Калі жаданьне выслужыцца, пакараць, задавіць - стала імператывам для ўладатрымальнікаў і нават зразумелае імкненьне шкаляроў у гэтай выспачцы натуральнай, прыроднай беларушчыны вучыцца на сваёй мове - выклікае не падтрымку і разуменьне, а зьвярыную рэакцыю і рэпрэсіі.

Але цягнік адраджэньня Нацыі, манкуртам - не спыніць, бо за імі часовая ўлада, а за намі велічная гісторыя і памяць гераічных продкаў.

Наша справа правая, мы - пераможам!
aljans.org/

Беларусь - не бардэль!
aljans
[info]pravy_aljans
 Ужо зараз нават цяжка ўспомніць, калі ў свядомасць нашага грамадства трапіў рамантычны вобраз путаны, “жрыцы любові” і гд. Здаецца, прайшло не шмат часу, а брыдкая і амаральная хвароба грамадства, якой з`яўляецца прастытуцыя, трапіла ва ўсе яго слаі. І нельга адрозніваць так званую “элітную прастытуцыю” ад “дзяўчынак па выкліку”. Сотні тысяч аб`яваў, абмеркаваньне ўдзячнымі “спажыўцамі” перавагаў “жывога тавару”- большасьць англамоўных сайтаў пра Беларусь


прысьвечаны “сэкс-турызму”. Усё гэта можна зараз знайсці ў Інтэрнэце. Хутка наша краіна будзе аспрэчваць “першынство” па “сэкс-турызму” з Дамініканскай рэспублікай і Тайландам. І чым больш мы будзем хаваць галаву ў пясок, тым больш нашых жанчын будуць трапляць ў пастку прастытуцыі. Міліцыя распрацоўвае гандляроў “нашым жывым таварам” за мяжой, а таго што адбываецца пад бокам нібыта не заўважае. У мінулым годзе быў затрыманы сутынёр з турэцкім пашпартам, да якога з`язджаліся “жаніхі” з Турцыі, Лівану, Сірыі і іншых арабскіх краінаў. Як бачна наведвалі нашу краіну гэтыя “госці” не толькі з інвестпраектамі, пра якія так шмат зараз можна пачуць. Нажаль, гэты арышт- кропля ў моры. Наведаўшы начныя клубы ў нашых буйных гарадах, можна заўважыць, што большасць наведвальнікаў складаюць маладыя дзяўчыны, якія “прапануюць паслугі” багатым “гасцям” з паўднёвых краінаў. Апроч таго, што гэта амаральна і брыдка, трэба разумець, што такім чынам ствараецца пэўны імідж нашай краіны. А “гарачыя госці”, убачыўшы паводзіны гэтых дзяўчын, пачынаюць адпаведна ставіцца да ўсіх Беларусак. “Паляваннем на ведзьмаў” ( прастытутак ), якім займаецца міліцыя, праблему не вырашыць. Прастытуцыя-гэта атрута, залежнасць, у якую трапляюць ужо з дзяцінства. Бо выхаваныя ў атэістычным духу бацькі, не ў стане патлумачыць сваім дзецям, дзе дабро а дзе зло. Грамадства страціла галоўныя традыцыйныя духоўныя арыенціры, а дзяржава, здаецца, не збіраецца нічога змяняць. Рэлігійныя інстытуты так сама паводзяць сябе пасіўна. І не заўважаюць, як пакаленні моладзі ў нашай краіне страчваюць сваю духоўнасць, а ўслед і ўвогуле  чалавечнасць  працяг на aljans.org/

Беларускім дзецям - БЕЛАРУСКУЮ школу!
aljans
[info]pravy_aljans
 Адклікаючыся на просьбу паважанай рэдакцыі што-небудзь напісаць для нацыянальных медыя, паспрабую сказаць колькі словаў па тэме яшчэ нядаўна быўшай для мяне часткай жыцця, тэме, якая і зараз не пакідае мяне раўнадушным, вымушаючы з трывогай глядзець у будучыню. Гаворка пойдзе аб айчыннай сістэме адукацыі, якая, без перабольшвання маю сьмеласць сцвярджаць, з’яўляецца краявугольным каменем дзяржаўнай “саўковай” палітыкі апошніх гадоў, будучы апошнім аплотам рэшткаў камунізма.
Адразу зраблю агаворку, што я маю поўнае права выказваць свае меркаванні ў якасці эксперта, бо маю кваліфікацыю настаўніка і стаж працы на розных пасадах у сістэме адукацыі. Такім чынам, прапаную вам свой аналіз беларускай адукацыйнай сістэмы па асноўнасцвярджаючых пунктах, які я распачынаю серыяй публікацыяў:

І. Адукацыя або “дело Ленина живет» ?aljans.org/

You are viewing [info]pravy_aljans's journal